5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп унёс кандыдатуру намесніка памочніка дзяржсакратара па справах Заходняй Еўропы і ЕС Джулі Фішэр на зацвярджэнне Сенату Кангрэса ЗША на пасаду пасла ў Беларусі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Белага дома.
Аб сваім намеры вылучыць яе кандыдатуру амерыканскі прэзідэнт паведаміў 20 красавіка. У мінулыя гады Джулі Фішэр займала пасаду намесніка пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, была часовым павераным у справах ЗША ў Расіі, а таксама працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.