27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве расійскага боку 27 мая адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па праблематыцы аказання ўзаемнай падтрымкі ў вяртанні грамадзян дзвюх краін на радзіму ва ўмовах пандэміі новай каранавіруснай інфекцыі, абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва і графік двухбаковых кантактаў, а таксама ўзаемадзеянне ў сферы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.