28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з намеснікам старшыні КНР Ван Цішанем праходзіць у загараднай рэзідэнцыі кіраўніка беларускай дзяржавы ў фармаце рабочай вячэры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка і Ван Цішань цёпла віталі адзін аднаго. Прэзідэнт адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў, якія бакам неабходна абмеркаваць. У сваю чаргу намеснік старшыні КНР падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і высока ацаніў перагаворы, якія прайшлі ва ўрадзе Беларусі.
Той факт, што ў якасці месца сустрэчы выбрана загарадная рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы, таксама падкрэслівае асаблівы дружалюбны і стратэгічны характар беларуска-кітайскіх адносін, бо ў такім фармаце Аляксандр Лукашэнка прымае толькі самых паважаных і блізкіх гасцей.
Як паведамлялася, Ван Цішань наведвае Беларусь з афіцыйным візітам 27-29 мая. Знамянальна, што гэты візіт у Беларусь - яго першы замежны афіцыйны візіт на цяперашняй пасадзе.