Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Крс 2019

Перагаворы Лукашэнкі і Эрдагана праходзяць у Турцыі

Перагаворы Лукашэнкі і Эрдагана праходзяць у Турцыі

16 красавіка, Анкара /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам адбылася ў Анкары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў цяпер праводзяць перагаворы ў Белым палацы - афіцыйнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Турцыі. Сустрэча праходзіць у вузкім складзе, затым да прэзідэнтаў далучацца члены прадстаўнічых дэлегацый. Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган абмяркуюць развіццё двухбаковых адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Як чакаецца, асаблівая ўвага ў час перагавораў будзе ўдзелена выраўноўванню балансу ва ўзаемным гандлі. Беларуска-турэцкі тавараабарот у мінулым годзе дасягнуў амаль $1 млрд, аднак сальда для Беларусі склалася адмоўнае. Таму бакі абмяркоўваюць меры, якія дапамогуць пераламаць існуючую сітуацыю. У прыватнасці, магчымасць нарошчвання паставак беларускай прадукцыі аўтамабільнай і хімічнай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, а таксама прадуктаў харчавання.

Бакі разглядаюць пытанні стварэння прадпрыемстваў як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Турцыі. У індустрыяльнай зоне "Кырыкале" за 80 км ад Анкары ўжо ствараецца зборачная вытворчасць трактароў МТЗ. Беларускі бок зацікаўлены ў адкрыцці прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Гомсельмаша" і "Амкадора".

Акрамя таго, у час перагавораў плануецца абмеркаваць супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай, транспартна-лагістычнай, банкаўскай сферах.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў Прэзідэнцкім палацы пачалася з пратакольных мерапрыемстваў, з уласцівым ім нацыянальным каларытам. Яшчэ на пад'ездзе картэж беларускага лідара сустрэла конная кавалерыя, якая суправадзіла яго да галоўных палацавых варот.

Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган сустрэліся ўжо на тэрыторыі Белага палаца. У час цырымоніі аркестр выканаў гімны Беларусі і Турцыі, на фоне якіх па нацыянальнай пратакольнай практыцы быў зроблены 21 выстрал.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі