Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2018

Сустрэча Лукашэнкі і Аліева праходзіць у Палацы Незалежнасці

Сустрэча Лукашэнкі і Аліева праходзіць у Палацы Незалежнасці

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева праходзіць у Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Азербайджанскі лідар прыбыў у Беларусь напярэдадні. Раніцай 19 лістапада да афіцыйных перагавораў Ільхам Аліеў усклаў кветкі да манумента Перамогі, а таксама наведаў Гандлёвы дом Азербайджана, які быў адкрыты ў Мінску ў маі мінулага года. Прэзідэнт азнаёміўся з прадукцыяй, пацікавіўся, як ідзе яе рэалізацыя ў Беларусі.

Афіцыйныя перагаворы пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Па выніках чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Паводле інфармацыі прэс-службы кіраўніка беларускай дзяржавы, прэзідэнты падрабязна абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўная ўвага на перагаворах будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі