Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Снж 2017

Сустрэча кіраўнікоў урадаў краін ЦЕІ пройдзе сёння ў Мінску

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча кіраўнікоў урадаў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы пройдзе сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Асноўная тэма саміту - роля краін ЦЕІ ў падтрыманні сумяшчальнасці і ўзаемадапаўняльнасці розных інтэграцыйных працэсаў у Вялікай Еўропе, умацаванне прагматычнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі структурамі, аб'яднанне намаганняў у процістаянні новым пагрозам стабільнасці ў рэгіёне.

Будзе прыняты план дзеянняў ЦЕІ на 2018-2020 гады. Гэта асноўны дакумент арганізацыі, ён вызначае напрамкі праектнай дзейнасці на перспектыву для краін-членаў. На сустрэчы старшынства ў ЦЕІ будзе перададзена ад Беларусі Харватыі.

У час беларускага старшынства ў Мінску ў чэрвені прайшла сустрэча міністраў замежных спраў краін - членаў ЦЕІ. Паспяховай была міністэрская канферэнцыя па навуцы, прысвечаная развіццю біятэхналогій і фармацэўтыцы. Гэты фармат і раней існаваў у ЦЕІ, але пасля шматгадовага перапынку ён быў адноўлены Беларуссю і аказаўся вельмі запатрабаваным. Упершыню ў гісторыі ЦЕІ Беларусь у межах свайго старшынства правяла сустрэчу кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат краін - членаў арганізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі