2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне рабочай групы Савета па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі дзяржаў - удзельніц СНД адбудзецца 2 сакавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Удзельнікі абмяркуюць дапрацоўку праекта пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці арганізацый і ўстаноў адукацыі краін Садружнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Прапанова аб распрацоўцы праекта пагаднення ініцыявана Міністэрствам адукацыі і навукі Расіі і Саветам Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў СНД у красавіку 2017 года.
Для незалежнай ацэнкі якасці адукацыі і грамадскай акрэдытацыі, а таксама падрыхтоўкі праекта пагаднення была створана камісія ў галіне забеспячэння якасці адукацыі дзяржаў СНД, кіраўніцтва якой ускладзена на Расакрэдагенцтва. Праект пагаднення падрыхтаваны камісіяй і паступіў у Выканаўчы камітэт СНД у студзені 2020 года. У распрацоўцы дакумента прынялі ўдзел члены камісіі ад Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.
Мэтай дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці з'яўляецца пацвярджэнне яе адпаведнасці ўстаноўленым нацыянальнымі заканадаўствамі стандартам падрыхтоўкі спецыялістаў у арганізацыях і ўстановах адукацыі дзяржаў Садружнасці. Прадугледжана стварэнне сумеснага акрэдытацыйнага органа, які будзе прымаць узгодненае рашэнне аб дзяржаўнай акрэдытацыі адукацыйнай дзейнасці арганізацый і ўстаноў адукацыі краін СНД або аб адмове ў ёй па выніках маніторынгу і аналізу прадстаўленых адукацыйных праграм адносна кожнага ўзроўню адукацыі па кожнай спецыяльнасці.