30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ад беларускага боку ў пасяджэнні прымаюць удзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр абароны Андрэй Раўкоў і дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.
Паводле інфармацыі прэс-сакратара АДКБ Уладзіміра Зайнетдзінава, на пасяджэнні, у прыватнасці, будуць абмяркоўвацца выносімыя на сесію Савета калектыўнай бяспекі АДКБ дакументы.
Удзельнікі абмяняюцца меркаваннямі аб выкананні рашэнняў папярэдніх сесій Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, а таксама абмяркуюць практычныя аспекты ўзаемадзеяння.
У прывітальным слове Уладзімір Макей адзначыў, што прымаць кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, міністраў абароны, сакратароў саветаў бяспекі АДКБ у Мінску вялікі гонар. "Наша сустрэча праходзіць напярэдадні сесіі Савета калектыўнай бяспекі, таму сёння мы фактычна падводзім вынікі работы за мінулы юбілейны для арганізацыі год, - сказаў Уладзімір Макей. - Нам давядзецца разгледзець даволі насычаны актуальнымі пытаннямі развіцця арганізацыі парадак дня нашага сумеснага пасяджэння, удзяліўшы прыярытэтную ўвагу дакументам, якія выносяцца на разгляд кіраўнікоў дзяржаў. Упэўнены, што сённяшняя сустрэча будзе як заўсёды плённай у вырашэнні намечаных парадкам дня пытанняў".