Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Стд 2017

Створаны рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Беларусі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года створаны ў Беларусі, адпаведны ўказ падпісаў 9 студзеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт узначаліў прэм'ер-міністр Беларусі. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні гэтага маштабнага спартыўнага мерапрыемства.

На рэспубліканскі арганізацыйны камітэт ускладзены функцыі забеспячэння каардынацыі дзейнасці ўсіх зацікаўленых па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама прадугледжваецца зацвярджэнне ў трохмесячны тэрмін адпаведнага плана мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі