26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргеем Гурулёвым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся станам спраў у ваенна-прамысловым комплексе краіны. Абмяркоўваліся як ужо рэалізуемыя праекты, так і перспектыўныя планы арганізацый і прадпрыемстваў, што ўваходзяць у яго сістэму.
Асобная ўвага была ўдзелена эканамічнаму становішчу ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў па пытаннях далейшага развіцця гэтай сферы.