Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Ліс 2017

Стрэс-тэсты пацвердзілі надзейнасць Беларускай АЭС

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская АЭС устойлівая да ўзнікнення падзей, падобных да тых, што адбыліся на АЭС "Фукусіма", заявіла начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Вольга Лугаўская сёння на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА, прадстаўляючы вынікі стрэс-тэстаў на БелАЭС.

Стрэс-тэсты ўяўляюць сабой разавую пазапланавую мэтавую праверку адносна ўстойлівасці атамнай электрастанцыі да экстрэмальных знешніх уздзеянняў: землетрасенняў, затапленняў, экстрэмальных умоў надвор'я. Разглядалася ўстойлівасць да з'яў, якія гіпатэтычна магчымы на тэрыторыі Беларусі: моцнага ветру і дажджоў, шквалу, смерчу, буйнога граду, пыльнай буры, моцных мяцеліц, абледзянення, туману, засухі, а таксама камбінацый гэтых з'яў.

"Беларуская АЭС устойлівая да ўзнікнення зыходных падзей, якія адбыліся на АЭС "Фукусіма", - адзначыла Вольга Лугаўская.

Па выніках стрэс-тэстаў таксама зроблены высновы, што сістэмы бяспекі Беларускай АЭС распрацаваны з улікам усебаковага разгляду знешніх падзей, будынкі, збудаванні і абсталяванне станцыі спраектаваны ў адпаведнасці з дзеючай нарматыўнай базай, вызначаны запасы бяспекі. "Вызначаны нейкі запас, які большы, чым абавязковыя патрабаванні, сфармуляваныя ў нарматыўных прававых дакументах, - растлумачыла яна. - Бяспекі шмат не бывае, таму наша задача заключалася яшчэ і ў тым, каб прапанаваць меры па яе ўзмацненні, гэта значыць павялічыць запасы бяспекі". Адпаведны план мерапрыемства па ўзмацненні бяспекі станцыі знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі, удакладніла Вольга Лугаўская.

У Беларусі стрэс-тэсты адбыліся ў 2016 годзе па еўрапейскай метадалогіі. Пры іх правядзенні прагназаваліся наступствы такіх прыродных фактараў, як землетрасенні, затапленні, экстрэмальныя ўмовы надвор'я і іх спалучэнне, а таксама наступствы збояў электразабеспячэння АЭС і страты цепланосьбіта (вады). Была ацэнена дастатковасць тэхнічных стродкаў, якія выкарыстоўваюцца пасля адмовы сістэм бяспекі, прадугледжаных у праекце АЭС, выкліканых названымі ўздзеяннямі, для аховы ад радыяцыйнага ўздзеяння насельніцтва і навакольнага асяроддзя.

У адпаведнасці з працэдурай правядзення стрэс-тэстаў Беларуская АЭС выканала самаацэнку бяспекі і ў сакавіку 2017 года прадставіла справаздачу ў Дзяржатамнагляд. Дэпартамент арганізаваў правядзенне экспертызы бяспекі справаздачы, якую выконваў Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны. Вынікі экспертызы сталі асновай для падрыхтоўкі нацыянальнага даклада аб стрэс-тэстах Беларускай АЭС.

Урадам Беларусі было прынята рашэнне аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы, якая працавала над падрыхтоўкай нацыянальнага даклада. У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі МНС, Мінпрыроды, Міністэрства аховы здароўя, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускай АЭС. Работа над дакладам выконвалася пры метадалагічнай падтрымцы еўрапейскіх экспертаў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскай камісіі.

Стрэс-тэсты праводзяцца на атамных электрастанцыях ва ўсім свеце пасля аварыі на "Фукусіме".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі