Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2017

Стратэгічны савет па правядзенні Года навукі створаны ў Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стратэгічны савет па правядзенні Года навукі ў 2017 годзе створаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Прэзідыума НАН, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

Зацверджаны персанальны склад савета і палажэнне аб Стратэгічным савеце. У яго склад увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, навуковых і іншых арганізацый, устаноў адукацыі, вядучыя вучоныя Беларусі з розных галін. Для вырашэння аператыўных пытанняў у структуры Стратэгічнага савета ўтвараецца бюро, у склад якога ўваходзяць старшыня, намеснікі старшыні і сакратар Стратэгічнага савета. Старшынёй Стратэгічнага савета па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі зацверджаны старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, намеснікамі старшыні - міністр адукацыі Ігар Карпенка і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін.

Асноўныя задачы савета нараўне з каардынуючай функцыяй будуць сканцэнтраваны на выпрацоўцы рашэнняў, дзеянняў, накіраваных на эфектыўную рэалізацыю плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017-м Года навукі, мер па павышэнні эфектыўнасці і далейшым развіцці навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, умацаванні ўзаемадзеяння навукі з галінамі эканомікі, сацыяльнай сферай у мэтах забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны.

Савет будзе выпрацоўваць рэкамендацыі для міністэрстваў і ведамстваў па павышэнні эфектыўнасці мер, накіраваных на забеспячэнне пашырэння ўкладу навукі ў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, у тым ліку на перспектыву. Таксама рэкамендацыі будуць датычыцца прапрацоўкі фарсайтаў навукова-тэхналагічнага развіцця Беларусі да 2030 года, аналізу, ацэнкі вынікаў і інш.

Стратэгічны савет па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі