Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2015

Старшыня КНР у маі з трохдзённым візітам наведае Беларусь

25 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі чакаюць у маі з трохдзённым візітам старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі. Аб гэтым паведаміў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Пеленг", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пеленг" актыўна супрацоўнічае з партнёрамі з Кітая. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, знаходзячыся ў Кітаі, наведваў такія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што плануе паказаць старшыні КНР у тым ліку пункты супрацоўніцтва з Кітаем.

"Гэта краіна, якая шукае сёння партнёраў, у якой шмат грошай. Калі мы будзем, як цяпер, з імі ў партнёрах і станем развіваць гэта супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, мы можам атрымаць і крэдыты, і заказы. Для нас галоўнае заказы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы да гэтага візіту вельмі сур'ёзна рыхтуемся", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі