Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліп 2015

Справаздачу ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ па выніках візіту ў Беларусь плануецца прадставіць у бліжэйшыя дні

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Справаздачу ацэначнай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) па выніках візіту ў Беларусь плануецца прадставіць у бліжэйшыя дні. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Раймер.

"Чакаю, што справаздача ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ будзе апублікавана да канца ліпеня", - адзначыў Томас Раймер. Ён растлумачыў, што гэта справаздача будзе змяшчаць інфармацыю, сабраную місіяй у час сустрэч з зацікаўленымі бакамі, уключаючы прадстаўнікоў адпаведных улад і палітычных партый, а таксама асобных кандыдатаў і супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі і грамадзянскай супольнасці. "Грунтуючыся на гэтай інфармацыі, справаздача будзе змяшчаць рэкамендацыі адносна таго, у якой колькасці і на які час накіроўваць місію на прэзідэнцкія выбары, калі наогул накіроўваць", - растлумачыў прэс-сакратар.

Ён таксама дадаў, што, паколькі ацэначная місія яшчэ не прадставіла рэкамендацыі, маніторынгавая місія не фарміравалася.

Як паведамлялася, ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ знаходзілася ў Беларусі з 15 па 17 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі