Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2018

Спецпрадстаўнік ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе ў студзені наведае Беларусь

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўнік дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд у студзені наведае Беларусь, паведаміла ў інтэрв'ю БЕЛТА старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што па меры набліжэння ў Беларусі даты мясцовых выбараў еўрапейскія структуры праяўляюць да іх вялікую цікавасць. "Хутка павінен наведаць з візітам Беларусь спецыяльны прадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе, кіраўнік дэлегацыі парламента Швецыі ў ПА АБСЕ Кент Харстэд, на 22 студзеня запланавана наша з ім сустрэча", - расказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна звярнула ўвагу, што ў сувязі з маючымі адбыцца выбарамі ў мясцовыя Саветы ў Цэнтрвыбаркаме праходзяць сустрэчы з акрэдытаванымі ў краіне дыпламатамі.

У графіку работы Палаты прадстаўнікоў на пачатак 2018 года абазначана, што візіт Кента Харстэда будзе праходзіць з 21 па 24 студзеня.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага. Па выніках вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на 18 тыс. 111 мандатаў прэтэндуюць 22 тыс. 719 чалавек. Такім чынам, у сярэднім па краіне конкурс складае 1,2 чалавека на месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі