11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іспаніі Павел Пуставой уручыў даверчыя граматы Каралю Іспаніі Філіпу VI. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
Філіп VI з задавальненнем адзначыў высокі ўзровень беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў розных галінах, асабліва звярнуўшы ўвагу на развіццё сферы інфармацыйных тэхналогій у Беларусі. "Кароль Іспаніі падкрэсліў значную ролю Беларусі як гаранта стабільнасці ва Усходнееўрапейскім рэгіёне, а таксама даў станоўчую ацэнку намаганням Беларусі ў справе ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны", - расказалі ў пасольстве.
Павел Пуставой у сваю чаргу адзначыў, што ў час сваёй дыпламатычнай місіі прыкладзе ўсе намаганні для актыўнага развіцця адносін паміж Беларуссю і Іспаніяй.