30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У фармаце відэаканферэнцыі 29 снежня адбыліся перагаворы сустаршынь Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Мікалая Снапкова і члена Палітбюро ЦК КПК, члена сакратарыята ЦК КПК, сакратара палітыка-юрыдычнай камісіі Цэнтральнага камітэта КПК Го Шэнкуня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў КНР.
У ходзе грунтоўнай гутаркі бакі падвялі прамежкавыя вынікі рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас чацвёртага пасяджэння міжурадавага камітэта ў снежні 2020 года, абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кітайскага парадку дня.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел паслы Беларусі і Кітая Юрый Сянько і Се Сяаюн, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін.