20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Фіёна Гіб на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб магчымым супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў Мінюсце.
"Бакі выказалі зацікаўленасць у супрацоўніцтве Міністэрства юстыцыі і Пасольства Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў рамках рэалізацыі праектаў ПРААН у прававой сферы на аснове Рамачнай праграмы ААН па аказанні дапамогі Рэспубліцы Беларусь у мэтах развіцця на 2016-2020 гады, у тым ліку па пытаннях павышэння ўзроўню прававой культуры насельніцтва і ўдасканалення нарматворчай дзейнасці", - расказалі ў Мінюсце.
Таксама абмяркоўваліся актуальныя пытанні ў сферы абароны правоў чалавека, у прыватнасці абароны правоў інвалідаў і процідзеяння насіллю ў сям'і, а таксама пытанні рэгістрацыі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў і інш.