3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Следчым камітэце Беларусі прайшла рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Сакрэтнай службы ЗША. Бакі дамовіліся падтрымліваць рабочыя кантакты для аператыўнага вырашэння пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс у сферы аказання прававой дапамогі па крымінальных справах. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на міжнародна-прававы аддзел Следчага камітэта.
Удзельнікі абмяняліся інфармацыяй аб асноўных напрамках работы. У дзейнасць амерыканскай службы, у прыватнасці, уваходзіць забеспячэнне аховы прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта ЗША пры іх перамяшчэнні як у межах краіны, так і на тэрыторыі замежных дзяржаў, ахова першых асоб іншых краін, якія наведваюць тэрыторыю ЗША. Сакрэтная служба займаецца расследаваннем злачынстваў у фінансавай сферы.
На сустрэчы падкрэслівалася важнасць пытання заключэння двухбаковага пагаднення аб аказанні прававой дапамогі з прапрацоўкай механізма паскарэння працэсу ўзаемадзеяння і абмену інфармацыяй, а таксама пагаднення аб узаемнай выдачы асоб, якія ўчынілі злачынствы.