Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Жнв 2017

Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША абмеркавалі ўмацаванне ўзаемадзеяння ў крымінальна-прававой сферы

Падчас сустрэчы. фота СК28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымыя формы і метады ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння ў крымінальна-прававой сферы абмеркавалі сёння на сустрэчы ў Мінску старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч з прадстаўніком Федэральнага бюро расследаванняў Злучаных Штатаў Амерыкі па прававых пытаннях Ёханесам Ван Дэн Хугенам і часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Сярод напрамкаў узаемадзеяння адзначаны барацьба з кіберзлачынствамі, злачынствамі ў сферы гандлю людзьмі, парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці, арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам.

Старшыня Следчага камітэта выказаў удзячнасць прадстаўніку ФБР за аказваемую амерыканскім бокам дапамогу пры расследаванні крымінальных спраў і адзначыў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасці праваахоўных органаў дзвюх краін пры раскрыцці і расследаванні злачынстваў, асабліва ў галіне высокіх тэхналогій.

"Мы з вамі - прадстаўнікі праваахоўных органаў і разумеем, што ў сучасных умовах злачыннасць усё часцей выходзіць за межы дзяржаўных граніц, нясе рэальную пагрозу міжнароднай бяспецы і патрабуе прыняцця адэкватных і ўзгодненых мер у адказ", - сказаў Іван Наскевіч.

Ёханес Ван Дэн Хуген у сваю чаргу запэўніў у забеспячэнні неабходнага садзейнічання пры арганізацыі выканання запытаў беларускіх калег аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі падзякаваў Следчаму камітэту рэспублікі за супрацоўніцтва з амерыканскім бокам.

Сустрэча садзейнічала канструктыўнаму абмену думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і вызначэнні перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі