3 ліпеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе ТАСС.
"У бягучым годзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю Саюзнай дзяржавы, і мы настроены на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнёрамі", - сказаў Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэння даверчых грамат у Крамлі.
Ён таксама расказаў аб запланаваных перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ў час Форуму рэгіёнаў дзвюх краін.
Уладзімір Пуцін адзначыў, што Беларусь з'яўляецца бліжэйшым саюзнікам Расіі. "Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці", - дадаў ён.