Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2020

Сямашка: беларускі бок незадаволены невыкананнем Расіяй дамоўленасцей па газе

Сямашка: беларускі бок незадаволены невыкананнем Расіяй дамоўленасцей па газе
Фота з архiва

1 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі бок незадаволены невыкананнем Расіяй дасягнутых раней дамоўленасцей па газе, у тым ліку па цэнаўтварэнні. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-брыфінгу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што ў лістападзе 2011 года былі падпісаны пакетныя міжурадавыя пагадненні, якія разам з продажам астатніх 50 працэнтаў акцый "Белтрансгаза" адначасова вырашалі пытанні цэнаўтварэння і транзіту газу. "Яны падпісваліся з мэтай, што мы прыйдзем калі не да роўных, то да вельмі блізкіх, супастаўных з Расіяй цэн на газ", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Сямашка адзначыў: цяпер на граніцы Беларусі і Расіі цана на газ у два разы вышэйшая за тую, якая прымяняецца ў Смаленскай вобласці. "Пры гэтым мы канстатуем, што "Газпрамам" не быў выкананы пратакол, які мы падпісалі 13 красавіка 2017 года. Там было дакладна прапісана: для таго, каб мы рухаліся да блізкіх, супастаўных цэн, мы павінны былі да канца 2018 года распрацаваць методыку цэнаўтварэння ў Саюзнай дзяржаве, па сутнасці, методыку стварэння адзінага рынку, - адзначыў дыпламат. - І не пазней за 1 ліпеня мінулага ўжо 2019 года мы павінны былі не проста распрацаваць, а прайсці ўнутрыдзяржаўныя ўзгадненні і падпісаць пагадненне аб цэнаўтварэнні на газ з 1 студзеня 2020 года і далей - бестэрміновае пагадненне. Мы шмат разоў прапаноўвалі розныя методыкі, але, на жаль, гэта пагадненне не адбылося".

"Сёння, шчыра кажучы, мы не задаволены той цаной, якая ёсць, і невыкананнем нашымі калегамі пагаднення, - заявіў Уладзімір Сямашка. - Але мы бачым, што ёсць разуменне, і лічым, што да 1 студзеня 2022 года задача, якую мы ставілі (аб выраўноўванні цэн на газ. - Заўвага БЕЛТА) у 2017 годзе будзе выканана".

Пасол таксама адзначыў, што на гэты час Беларусь імпартуе прыкладна 20 млрд кубаметраў газу ў год. З пускам БелАЭС спажыванне газу ў краіне павінна зменшыцца на 5-5,5 млрд кубаметраў штогод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі