Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Снж 2021

Што плануецца змяніць і дапоўніць у Канстытуцыі?

Што плануецца змяніць і дапоўніць у Канстытуцыі?
Фота з архiва

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА расказаў аб плануемых змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю, паведамляе БЕЛТА.

Праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі абнародаваны для ўсенароднага абмеркавання. У лютым важны для краіны дакумент будзе вынесены на рэферэндум, дзе голас кожнага будзе мець значэнне. Пакуль жа абсалютна ў кожнага ёсць магчымасць унесці свае прапановы. Як адзначыў Вадзім Іпатаў, збор прапаноў прадоўжыцца да сярэдзіны студзеня. "Праект падрыхтаваны, ён размешчаны ў электронным выглядзе, даступны ў друкаваным выглядзе. Таму трэба проста яго прачытаць, над ім падумаць і ўнесці прапановы", - сказаў ён.

Работа над праектам абноўленага Асноўнага закона вялася на працягу года. Змяненні абмяркоўваліся на дыялогавых пляцоўках па ўсёй краіне, многія канструктыўныя прапановы грамадзян былі ўлічаны.

Вадзім Іпатаў падкрэсліў, што пры рабоце над асноўным дакументам краіны мы павінны сабе адказаць на пытанне: навошта і для чаго мы гэта робім? Свет імкліва змяняецца і Канстытуцыя павінна адпавядаць сучасным рэаліям. "Менавіта такая мэта і стаяла перад Канстытуцыйнай камісіяй: зыходзячы са свайго жыццёвага вопыту паглядзець на Канстытуцыю і прапанаваць самыя неабходныя яе карэкціроўкі, якія былі б карысны для грамадства, дзяржавы, асобы", - адзначыў ён. Пры гэтым ніякай ломкі дзеючай Канстытуцыі не адбываецца.

Сярод змяненняў Канстытуцыі - пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж органамі ўлады з узмацненнем функцый парламента, урада і мясцовых органаў улады. "Тры галіны ўлады як былі, так і застаюцца. У нас прэзідэнцкая рэспубліка захоўваецца. Так, з пераразмеркаваннем пэўных паўнамоцтваў. У праекце Канстытуцыі, не ламаючы прэзідэнцкую рэспубліку, не ламаючы існуючую сістэму ўзаемадзеяння ўсіх трох галін улады, неабходна забяспечыць такія механізмы, якія б далі магчымасць зберагчы ад дэстабілізацыі сістэмы ўлады, ад усялякіх рэвалюцыйных сітуацый і ад прыняцця рашэнняў, якія наносілі б шкоду суверэнітэту і незалежнасці", - растлумачыў дырэктар НЦЗПД.

Усебеларускаму народнаму сходу плануецца надаць канстытуцыйны статус. "Туды будуць паступаць прапановы грамадзян, юрыдычных асоб. Значыць, гэта будзе яшчэ адна сур'ёзная, вельмі высокага ўзроўню пляцоўка, дзе можна абмяркоўваць пытанні жыцця краіны", - дадаў Вадзім Іпатаў.

Беларусь застаецца сацыяльна арыентаванай дзяржавай. А гэта значыць, што ў Беларусі ў аснове быў і застаецца чалавек. У праекце Асноўнага закона замацоўваецца неабходнасць захавання традыцыйных каштоўнасцей і ідэалагічных асноў беларускай дзяржавы, неабходнасць захавання гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Ідэя сацыяльнай дзяржавы па захаванні і ўмацаванні здароўя грамадзян застаецца прыярытэтнай. Пры гэтым грамадзяне таксама павінны разумець, што ў большай ступені стан іх здароўя залежыць ад іх саміх. У праекце Канстытуцыі прапісана, што сям'я - гэта саюз жанчыны і мужчыны і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы.

Удзел беларусаў ва ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю - важны элемент народаўладдзя. "Напэўна, кожнаму грамадзяніну павінна быць зразумела, што гэта рэальная прапанова, рэальная магчымасць змяняць нешта і ўдзельнічаць у гэтым. Удзельнічаць і сваёй працай, і інтэлектуальна", - канстатаваў Вадзім Іпатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі