Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2024

"Што мы правяраем адзін аднаго?" Лукашэнка выказаўся за свабоду перамяшчэння праз граніцу з Расіяй


18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаўся за забеспячэнне свабоды перамяшчэння праз граніцу Беларусі і Расіі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі Васіліем Анохіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нават на прыкладзе сваёй малой радзімы і таго рэгіёна ведае, як цесна ўзаемадзейнічаюць паміж сабой жыхары Беларусі і суседняй Смаленскай вобласці. Расіяне часта прызджаюць за пакупкамі або нават акунуцца ў Трафімавай крыніцы, якую некалі добраўпарадкаваў дзед Аляксандра Лукашэнкі. "Цэлая чарга. Адкуль? Са Смаленскай вобласці. Нават больш, чым беларусаў. Я заўсёды гэтаму рады, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Орша, Смаленск - гэта непадзельныя землі былі. Заўсёды дружылі і супрацоўнічалі адзін з адным. У спорце, у футбол гулялі, пастаянна каманды ў нас былі - вёска з вёскай, здаралася. Таму для мяне ваш рэгіён вельмі блізкі і знаёмы".

"Але для таго, каб усё было нармальна, трэба забяспечыць свабоду перамяшчэння людзям. Калі мне гавораць, што недзе там на граніцы ў цябе са Смаленскай вобласцю нехта некага правярае, затрымлівае, - мне дрэнна становіцца. Ну што мы правяраем адзін аднаго? Ды калі трэба некаму абысці нашы пасты, яны тысячу разоў аб'едуць. Яны ведаюць гэтыя ўсе сцежкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі не перашкаджаюць цеснаму ўзаемадзеянню і паездкам грамадзян дзвюх дзяржаў. "Мы гэтаму не перашкаджаем. Няхай людзі едуць, куды яны хочуць, - у Смаленскую вобласць. І, наадварот, мы нават не ведаем, хто прыязджае са Смаленскай вобласці. Таму нам тармазіць у гэтым плане людзей ні ў якім разе не трэба. Гэта вельмі важна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі