26 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Шэсць дакументаў аб супрацоўніцтве абласцей Беларусі і Украіны падпісаны сёння на пленарнай частцы I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Так, Брэсцкі аблвыканкам заключыў дагавор аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве з Ровенскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй і пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй. Таксама з Запарожскай вобласцю будзе супрацоўнічаць і Магілёўскі аблвыканкам.
Два дакументы з украінскімі рэгіёнамі падпісаў Мінскі аблвыканкам: пагадненне з Запарожскай аблдзяржадміністрацыяй і мемарандум з Кіеўскай аблдзяржадміністрацыяй.
Кіраўнікі Гомеля і Дняпра паставілі подпісы пад пагадненнем аб дружбе і супрацоўніцтве.