30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых грамат у пасла Японіі ў Беларусі Хіраюкі Ямамота. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і магчымыя напрамкі развіцця беларуска-японскіх адносін, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - праінфармавалі ў МЗС.