Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2018

Шэстакоў 12-16 лютага наведае Калумбію і Эквадор

8 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 12-16 лютага наведае з рабочым візітам Калумбію і Эквадор для ўдзелу ў кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных пытаннях. Аб гэтым заявіў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе візіту запланаваны сустрэчы і перагаворы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў па шырокім спектры напрамкаў супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.

Калумбія і Эквадор з'яўляюцца перспектыўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Беларусі ў Лацінаамерыканскім рэгіёне. Беларускі бок ставіць перад сабой задачу нарасціць аб'ёмы і пашырыць наменклатуру паставак на іх рынкі. Аснову экспарту ў Калумбію і Эквадор складаюць угнаенні, металапрадукцыя і нафтапрадукты.

Паміж Беларуссю і Эквадорам дзейнічае бязвізавы рэжым паездак грамадзян. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў 2014 годзе. Тэму ўзаемнай адмены віз па ўсіх катэгорыях пашпартоў плануецца абмеркаваць таксама на сустрэчах Яўгена Шэстакова з калумбійскімі партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі