12 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сфарміраваны парадкі дня пасяджэнняў Савета міністраў і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сфарміраваны і парадак дня Савета міністраў, і Вышэйшага дзяржаўнага савета. Я вам аб гэтым далажу. Ідзе работа. Думаю, што будзе аб чым пагаварыць тады, калі вызначацца тэрміны і таго, і другога мерапрыемства", - сказаў Рыгор Рапота.
"Сапраўды, назбіралася шмат пытанняў. Гэта зразумела. Таму што ўсё-такі мы ўсе працуем. Калі я гавару "мы", я маю на ўвазе і расійскі бок, і беларускі, усе інстытуты Саюзнай дзяржавы", - дадаў ён.
Як паведамлялася, на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці пасяджэнне ВДС у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.