Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2021

Сенатар: беларуская дзяржава працуе як адзіны механізм, рэагуючы на выклікі часу

Сенатар: беларуская дзяржава працуе як адзіны механізм, рэагуючы на выклікі часу

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзяржава працуе як адзіны механізм, рэагуючы на выклікі часу. Такое меркаванне БЕЛТА выказала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, каменціруючы ўвядзенне чарговага пакета заходніх санкцый у адносінах да Беларусі.

Ала Смаляк звярнула ўвагу, што за мінулыя чвэрць стагоддзя ўзровень жыцця людзей у Беларусі прыкметна вырас. "Эканамічны базіс сучаснага беларускага грамадства вельмі трывалы. Не будзем хітраваць, нашы сярэднія даходы ніжэйшыя, чым у немцаў, французаў або амерыканцаў. Затое ў нас нізкія камунальныя плацяжы і вялікі сацыяльны пакет", - звярнула ўвагу сенатар.

Парламентарый падкрэсліла, Беларусь - дзяржава, якая працуе як адзінае цэлае, вырашае знешнія і ўнутраныя праблемы, рэагуе на выклікі часу.

"Таму справіцца санкцыямі з Беларуссю не атрымаецца. Мы вырашым пытанне са збытам нашага экспарту. Скароціцца ён на Захад, пойдзем на Усход, што з поспехам і робім. Яшчэ раз паўтаруся, калі краіна працуе як адзіны механізм, ніякія паперкі з Вашынгтона не змогуць ёй рэальна нашкодзіць", - рэзюмавала Ала Смаляк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі