Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Кст 2015

Савет Рэспублікі ратыфікаваў Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Рэспублікі сёння на пасяджэнні ратыфікаваў Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент быў падпісаны кіраўнікамі дзяржаў у Мінску 10 мая 2015 года.

Згодна з дагаворам Беларусь і Кітай абавязваюцца ў сваіх узаемаадносінах не прымяняць сілу або пагрозу сілай у адпаведнасці з палажэннямі Статута ААН і іншымі агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, вырашаць рознагалоссі выключна мірнымі сродкамі, не ўмешвацца пад любой маркай ва ўнутраныя справы адзін аднаго.

Артыкулам 5 дагавора прадугледжана, што беларускі бок прытрымліваецца палітыкі "адзінага Кітая", прызнае, што ўрад гэтай краіны адзіны законны і прадстаўляе ўвесь Кітай, а Тайвань з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая.

У артыкуле 8 дакумента гаворыцца аб тым, як Беларусь будзе ўдзельнічаць у рэалізацыі канцэпцыі Шаўковага шляху і ўстанаўліваць яшчэ больш цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі