30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці пройдзе 7 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.
На пасяджэнні плануецца разгледзець пытанні, што датычацца праекта парадку дня чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД, прапаноў у праект парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Сярод разглядаемых пытанняў таксама прыярытэты работы дзяржаў - удзельніц СНД у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2017 год і роля Выканкама Садружнасці ў рэалізацыі прынятых нарматыўных дакументаў.