Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Жнв 2015

Савет міністраў унутраных спраў краін СНД збярэцца ў Мінску 2 верасня

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД адбудзецца ў Мінску 2 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Выканкама СНД.

Члены Савета абмяркуюць прыярытэтныя пытанні супрацоўніцтва МУС (паліцыі) краін Садружнасці і ход рэалізацыі міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю.

Плануецца разгледзець праекты дакументаў аб супрацоўніцтве дзяржаў СНД у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій, намеціць меры па ўдасканаленні ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў па процідзеянні крадзяжу аўтатранспарту, зацвердзіць інструкцыю аб парадку функцыянавання спецыялізаванага банка даных Бюро па каардынацыі барацьбы з аргзлачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў.

Будуць таксама абмеркаваны пытанні развіцця інфармацыйнага абмену органаў унутраных спраў (паліцыі) па папярэджанні проціпраўных дзеянняў з боку членаў нефармальных аб'яднанняў балельшчыкаў спартыўных каманд (у тым ліку ў перыяд правядзення міжнародных масавых спартыўных і відовішчных мерапрыемстваў), супрацоўніцтва па процідзеянні абароту новых псіхаактыўных, псіхатропных рэчываў і наркатычных сродкаў, а таксама падобных да іх па фізіялагічным уздзеянні на арганізм чалавека патэнцыяльна небяспечных хімічных рэчываў.

Акрамя таго, запланавана сустрэча членаў Савета з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, а таксама правядзенне шэрага двухбаковых сустрэч міністраў унутраных спраў, праінфармавалі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі