16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет ААН па правах чалавека 16 сакавіка зацвердзіў вынікі ўніверсальнага перыядычнага агляду Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"46-я сесія Савета ААН па правах чалавека (СПЧ) зацвердзіла даклад рабочай групы СПЧ па ўніверсальным перыядычным аглядзе (УПА) Беларусі трэцяга цыкла, які адбыўся 2 лістапада 2020 года. Да агляду Беларусі праявілі цікавасць 92 дзяржавы, большасць з якіх станоўча ацанілі намаганні нашай краіны ў ажыццяўленні рэкамендацый другога цыкла агляду”, - расказалі ў прэс-службе.
Па выніках трэцяга цыкла агляду Беларусь прыняла большую частку з прапанаваных дзяржавамі рэкамендацый.
Беларусь застаецца прыхільнай да працэсу УПА, які выступае безальтэрнатыўным маніторынгавым інструментам па пытаннях развіцця і правоў чалавека ва ўсіх дзяржавах без выключэння, заснаваным на канструктыўным дыялогу і супрацоўніцтве.