Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Жнв 2020

Саўмін зацвердзіў шэраг палажэнняў аб радыяцыйнай бяспецы

Саўмін зацвердзіў шэраг палажэнняў аб радыяцыйнай бяспецы

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджаны шэраг палажэнняў, якія датычацца радыяцыйнай бяспекі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 497 ад 21 жнiўня 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, зацверджаны палажэнні аб дзяржаўным наглядзе ў галіне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, парадку і крытэрыях аднясення радыеактыўных адходаў да класаў радыяцыйнай небяспекі і аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння нарматываў дапушчальных выкідаў і скідаў радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Дакументам вызначана, якім чынам будзе праводзіцца атэстацыя работнікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па кансультаванні ў галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, таксама зацверджаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі тыпу крыніцы іанізуючага выпраменьвання.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі