30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года нумар 624 зацверджана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб аператыўным апавяшчэнні аб ядзерных аварыях, абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Пагадненне было падпісана ў Мінску 7 лютага 2018 года.
Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць паведамленне аб выкананні Беларуссю ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага пагаднення.