16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт з выратаванымі з Газы беларусамі і іх сем'ямі прызямліўся ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамілі раней у Міністэрстве замежных спраў, беларускім бокам у кантакце з калегамі з Ізраіля і Егіпта, а таксама пры садзейнічанні Расіі і Катара была праведзена работа па арганізацыі выхаду беларускіх грамадзян і членаў іх сем'яў з сектара Газа. Яны прайшлі праз пагранічны пераход "Рафах" на тэрыторыю Егіпта.
На граніцы з сектарам Газа іх сустрэлі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі, якія выконвалі даручэнне Прэзідэнта Беларусі па эвакуацыі беларусаў з сем'ямі. Сярод выратаваных шмат дзяцей.
З Беларусі за імі быў адпраўлены гуманітарны рэйс авіякампаніі "Белавія", на борце якога былі медыкі і псіхолагі з Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "ЗУБР". Пасля прыбыцця на месца яны аказалі ўсю неабходную дапамогу як дарослым, так і дзецям.