Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Сак 2015

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць у Гомелі фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы

20 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы стане галоўнай тэмай пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па эканамічнай палітыцы, якое пройдзе 26 сакавіка ў Гомелі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

Дэпутаты актуалізуюць пералік прыярытэтных навукова-тэхналагічных праграм Саюзнай дзяржавы, падвядуць папярэднія вынікі завершаных у 2014 годзе праграм "Мікрасістэматэхніка" і "Стандартызацыя -СД", а таксама разгледзяць праект плана работы Камісіі па эканамічнай палітыцы на 2015 год. Акрамя таго, дэлегацыя Парламенцкага сходу сустрэнецца са старшынямі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў.

26 сакавіка саюзныя парламентарыі наведаюць Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны і прадпрыемствы - рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон" "Фрэшпак" і "Алкапак", а 27 сакавіка - вытворчыя падраздзяленні ААТ "Гомсельмаш".

Акрамя дэпутатаў у пасяджэнні камісіі прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі і навукі Расіі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Федэральнага касмічнага агенцтва РФ, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і прадпрыемстваў, якія займаюцца распрацоўкай інавацыйных тэхналогій.

Цэнтральнай тэмай нарады стане фарміраванне адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі