23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт будзе супрацоўнічаць з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Адпаведныя дакументы ад імя РТУ падпісаў яго рэктар Леанід Рыбіцкіс 22 верасня ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Латвіі Марыяй Даўгаполавай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"У час сустрэчы Леанід Рыбіцкіс ад імя Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта падпісаў пагадненне аб акадэмічным супрацоўніцтве з НАН Беларусі, а таксама дагавор аб супрацоўніцтве з Белдзяржуніверсітэтам", - праінфармавалі ў МЗС.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, у тым ліку пытанні рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў і ўдзелу ў агульнаеўрапейскіх праграмах, адзначылі ў прэс-службе.