29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяпер вядзецца падрыхтоўка да інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі расійскаму журналісту і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву. Аб гэтым прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант расказала ў эфіры праекта "Паспець да паўночы" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Выдатная атрымалася размова з Дзмітрыем Кісялёвым (генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння". - Заўвага БЕЛТА). Вельмі доўга і шырока яе абмяркоўвалі. Наперадзе яшчэ адно вельмі цікавае інтэрв'ю", - сказала прэс-сакратар.
Вядучая перадачы Марыя Пятрашка ўдакладніла, ці ідзе размова пра калегу Уладзіміра Салаўёва, які раней, паводле яе слоў, даволі агрэсіўна па рыторыцы выступіў у адрас прэс-сакратара кіраўніка беларускай дзяржавы. "Чым вы растлумачыце такія паводзіны? Гэта яго апошні шанц або проста хайп?" - спытала яна.
"Я прапаную не апеляваць тут нейкімі вострымі вашымі журналісцкімі катэгорыямі, як "шанц апошні" або "хайп". Я для сябе гэта тлумачу сапраўды вялікім жаданнем Уладзіміра Рудольфавіча скласці вось гэту цікавую і магутную размову. Хачу сказаць, што мы цяпер мэтанакіравана рухаемся па гэтым шляху. Згодна з нашым планам, калі ўсё будзе нармальна, наш інфармацыйны 2022 год мы адкрыем вялікай размовай Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Салаўёва. Я ўпэўнена, што ў нас усё атрымаецца і што будзе вельмі цікава", - заявіла Наталля Эйсмант.