Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Снж 2023

Рыхтуецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Такаева ў Беларусь

Рыхтуецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Такаева ў Беларусь
Фота з архiва

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рыхтуецца афіцыйны візіт Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева ў Беларусь. Аб гэтым пасол Казахстана ў Беларусі Ерлан Байжанаў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На двухбаковым трэку вельмі сур'ёзная актыўнасць. У нас рыхтуецца афіцыйны візіт Прэзідэнта. Мы разлічваем, што ў першай палове наступнага года ён адбудзецца", - сказаў дыпламат.

Ён удакладніў, што цяпер чарга казахстанскага боку зрабіць афіцыйны візіт у Мінск на вышэйшым узроўні.

У цэлым, паводле слоў дыпламата, двухбаковыя адносіны падтрымліваюцца ў высокім тэмпе і дынаміцы. "Гэта абсалютна апраўдана, паколькі Беларусь для Казахстана і Казахстан для Беларусі - важныя партнёры. Адносіны паміж нашымі дзяржавамі характарызуюцца менавіта як стратэгічнае партнёрства", - заявіў Ерлан Байжанаў.

Пасол параўнальна нядаўна пачаў працаваць у Беларусі і цяпер падзяліўся ўражаннямі. "Работа тут цікавая. Вельмі вялікі аб'ём цяпер звязаны з развіццём нашага эканамічнага супрацоўніцтва. Я ўжо аб'язджаю прадпрыемствы, сустракаюся з бізнесменамі, кіраўніцтвам дзяржаўных кампаній", - расказаў ён.

Займаецца Ерлан Байжанаў і тэматыкай шматбаковага супрацоўніцтва, асабліва ў рамках СНД, паколькі Выканкам Садружнасці знаходзіцца ў Мінску. "Я бачу, які аб'ём работы вядзецца ў Садружнасці. Адных толькі галіновых структур там унутры каля сямідзесяці", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі