Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Врс 2016

Рыбакоў узначаліць беларускую дэлегацыю на саміце краін Руху недалучэння

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў узначаліць беларускую дэлегацыю на 17-м саміце кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін - членаў Руху недалучэння, які пройдзе з 13 па 18 верасня на востраве Маргарыта ў Венесуэле. Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіць у нацыянальнай якасці, а таксама ад імя еўрапейскай групы краін - членаў Руху недалучэння", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Праграма візіту беларускай дэлегацыі таксама прадугледжвае шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дэлегацый іншых дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі