Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2016

Рыбакоў наведае Нігерыю і Гану 4-7 красавіка

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым у Нігерыю і Гану пройдзе 4-7 красавіка. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы МАЗ, МТЗ, "Гомсельмаш". Будуць абмяркоўвацца пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі па краінах рэгіёна, развіцця дагаворна-прававой базы, узмацнення ўзаемадзеяння з афрыканскімі партнёрамі ў міжнародных арганізацыях.

Адбудзецца чарговы раўнд кансультацый паміж МЗС Беларусі і Нігерыі. Плануюцца сустрэчы Валянціна Рыбакова з кіраўніцтвам нігерыйскіх міністэрстваў і ведамстваў, а таксама ганаровымі консуламі Беларусі ў Нігерыі і прадстаўнікамі нігерыйскіх дзелавых колаў.

У Гане плануецца падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін і правядзенне раўнда беларуска-ганскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. Адбудуцца таксама перагаворы з прадстаўнікамі міністэрстваў, дзелавых колаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі