Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Кст 2018

Румас прапанаваў Бабічу абмеркаваць выкананне дасягнутых у Сочы дамоўленасцей

Румас прапанаваў Бабічу абмеркаваць выкананне дасягнутых у Сочы дамоўленасцей

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам прапанаваў абмеркаваць выкананне дасягнутых кіраўнікамі дзяржаў у Сочы дамоўленасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прайсціся па тых дамоўленасцях, якія былі паміж кіраўнікамі нашых дзяржаў у Сочы, праверыць, як яны выконваюцца і якое ўмяшанне трэба для таго, каб нейкія зрухі былі ўжо да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у пятніцу ў Магілёве", - сказаў Сяргей Румас.

Міхаіл Бабіч заўважыў, што абодва бакі правялі вялікую падрыхтоўку да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы, яна прайшла вельмі канструктыўна, прыняты шэраг рашэнняў - часткова яны былі агучаны, часткова будуць абнародаваны дадаткова пасля сустрэчы ў Магілёве. "Мы з вамі ведаем, што былі знойдзены неабходныя развязкі па ключавых, самых важных пытаннях. Астатнія пытані мы цяпер у працэсе паглядзім, якім чынам вырашыць з максімальнай эфектыўнасцю для нашых дзяржаў", - дадаў ён.

Сяргей Румас таксама павіншаваў Міхаіла Бабіча з назначэннем паслом у Беларусь. "Акрамя таго, у вас ёсць новы статус - спецпрадстаўніка Прэзідэнта РФ, і я спадзяюся, што гэты высокі статус дасць магчымасць нам лепш разумець адзін аднаго і згладжваць тыя вострыя вуглы, якія, на жаль, часам узнікаюць у адносінах паміж нашымі краінамі", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі