2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Яны дамовіліся сустрэцца 6 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Савета Міністраў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку. "Быў абмеркаваны ход работы па ўзгадненні дарожных карт па інтэграцыі. Таксама прэм'ер-міністры дамовіліся правесці наступную сустрэчу ў пятніцу, 6 снежня", - гаворыцца ў паведамленні.
Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Сяргея Румаса з юбілеем. Прэм'ер-міністр Расіі пажадаў свайму беларускаму калегу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў.