22 студзеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў 27-28 студзеня будзе знаходзіцца з візітам у Мінску. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Плануецца, што кіраўнік Выканкама СНД правядзе шэраг сустрэч ва ўрадзе. У тым ліку плануецца сустрэча Сяргея Лебедзева з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. "Бакі плануюць абмеркаваць пытанні далейшага ўмацавання супрацоўніцтва і развіцця інтэграцыйных працэсаў у рамках Садружнасці", - сказаў Дзмітрый Мірончык.
Акрамя таго, 28-29 студзеня ў Мінску адбудуцца кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі на тэму ўзаемадзеяння ў СНД у 2015 годзе. Мерапрыемства пройдзе на ўзроўні кіраўнікоў профільных упраўленняў і дэпартаментаў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц СНД. Перад пачаткам кансультацый 27 студзеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей па традыцыі выступіць на першым у бягучым годзе пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.