4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы беларуска-чэшскага супрацоўніцтва, а таксама развіцця дыялогу па лініі Беларусь-ЕС абмеркаваны 4 сакавіка ў Празе на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Чэшскай Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, чэшскую - намеснік міністра замежных спраў Іва Шрамек.
У ходзе перагавораў бакі дамовіліся аб актывізацыі работы па далейшым развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
У час кансультацый адбылася сустрэча Алены Купчыной з міністрам замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Любамірам Зааралекам.