Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2019

Развіццё дружалюбных адносін Беларусі і Ізраіля служыць інтарэсам народаў абедзвюх краін - Лукашэнка

Развіццё дружалюбных адносін Беларусі і Ізраіля служыць інтарэсам народаў абедзвюх краін - Лукашэнка

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ізраіля Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сімвалічна, што ў 2019 годзе гэты дзень супаў з чарговай гадавінай Перамогі над нацызмам, якая адзначаецца і ў Беларусі, і ў Ізраілі як вялікае свята.

"Упэўнены, што развіццё дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, якія грунтуюцца на трывалых гістарычных, культурных сувязях і прынцыпах узаемаразумення і даверу, будзе і ў далейшым служыць інтарэсам абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рэўвену Рыўліну моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а грамадзянам Ізраіля - міру і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі