Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліс 2015

Разанская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы культуры, адукацыі і спорту

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разанская вобласць зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы культуры, адукацыі і спорту. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік старшыні ўрада Разанскай вобласці Сяргей Самохін на адкрыцці выстаўкі Expo-Russia Belarus-2015, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавараабарот Разанскай вобласці з Беларуссю павялічваецца з кожным годам, і мы зацікаўлены ў тым, каб захаваць гэту тэндэнцыю. Разам з тым мы гатовы супрацоўнічаць не толькі ў прамысловай, гандлёва-эканамічнай сферы, але і ў галіне культуры, адукацыі і спорту, база для гэтага ёсць", - адзначыў Сяргей Самохін.

Разанскую вобласць на выстаўцы Expo-Russia Belarus прадстаўляюць 14 прадпрыемстваў. "Усе яны гатовы да плённага супрацоўніцтва. У верасні бягучага года вобласць падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з Магілёўскай вобласцю, думаю, што ў час выстаўкі наш рэгіён таксама знойдзе новых партнёраў", - дадаў Сяргей Самохін.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў звярнуў увагу, што Expo-Russia Belarus адкрывае магчымасць для паглыблення міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. "Мы бачым, што зацікаўленасць у гэтым ёсць. На выстаўцы ёсць магчымасць наладзіць кантакты з прадстаўнікамі розных галін, каб больш дэталёва абмеркаваць перспектыўныя праекты", - лічыць ён.

Выстаўка Expo-Russia Belarus-2015 праходзіць у Мінску з 24 па 26 лістапада. Яе тэматыка - машынабудаванне і аўтамабільная прамысловасць, металургія, энергетыка, у тым ліку атамная, хімічная прамысловасць, транспарт, будаўніцтва, авіяцыя і касманаўтыка, тэлекамунікацыі і сувязь, медыцына і фармацэўтыка, аграпрамысловы комплекс, адукацыя, інвестыцыйныя праекты і інш. Дзелавая праграма выстаўкі ўключае канферэнцыю аб перспектывах пашырэння эканамічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС, тэматычныя круглыя сталы, біржу кантактаў.

У нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" свае экспазіцыі прадстаўляюць больш за 100 беларускіх і расійскіх кампаній. Прадстаўнікі дзясяткаў кампаній зарэгістраваліся ў якасці ўдзельнікаў круглых сталоў і біржы дзелавых кантактаў.

Арганізатар выстаўкі - ААТ "Замежжа-Экспа". Суарганізатары выстаўкі з расійскага боку - Міжнародная асацыяцыя фондаў свету, з беларускага - нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа". Мэта мерапрыемства - умацаванне эканамічных, гуманітарных, сацыяльна-культурных і палітычных сувязей паміж народамі Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі