12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская авіякампанія "Поўначсталь" з 9 верасня адкрые рэгулярныя рэйсы па напрамку Чарапавец - Мінск - Чарапавец, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Палёты будуць выконвацца двойчы на тыдзень: па чацвяргах і нядзелях на Bombardier CRJ200 умяшчальнасцю 50 пасажыраў.
Адпраўленне з Чарапаўца ў 09.00, прыбыццё ў Мінск у 10.30. Вылет назад з Мінска ў 11.20, прылёт у Чарапавец у 12.50. Час у палёце складзе 1,5 гадзіны.