10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія здымае ўсе абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю з 21 верасня. Такім чынам, паветраныя зносіны, часова абмежаваныя з-за распаўсюджвання каранавіруса, будуць у поўным аб'ёме адноўлены, паведамілі журналістам у аператыўным штабе па распаўсюджванні каранавіруснай інфекцыі, паведамляе ТАСС.
"Аператыўны штаб па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі разгледзеў пытанне аб зняцці абмежавання на авіязносіны з Беларуссю. Па выніках праведзенага абмеркавання ўрадам прынята рашэнне аб зняцці з 21 верасня 2021 года ўсіх абмежаванняў на авіяцыйныя зносіны з Беларуссю. Паветраныя зносіны паміж краінамі, часова абмежаваныя ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19, будуць адноўлены ў поўным аб'ёме", - гаворыцца ў паведамленні.